Стан Рыгора Барадуліна па-ранейшаму цяжкі

Источник материала:  
18.02.2010 12:51 — Новости Культуры
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін працягвае заставацца ў шпіталі.

"Ён у цяжкім стане, як сказаў галоўны лекар. Я кожны дзень хаджу ў бальніцу, але мяне да яго пакуль не пускаюць", — паведаміла жонка паэта Валянціна.

Рыгор Барадулін патрапіў у рэанімацыю бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта 14 лютага з двухбаковай пнеўманіяй. А за пару дзён да гэтага ён толькі выпісаўся з кардыялагічнага аддзялення дзесятай клінічнай бальніцы Мінска.

24 лютага паэту спаўняецца 75 гадоў.

←Мінскія тэатры: 18 – 28 лютага

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика