Страсбург асудзіў Турцыю за забарону рамана Гіёма Апалінэра

Источник материала:  
18.02.2010 12:01 — Новости Культуры

Суд па правах чалавека ў Страсбургу пастанавіў, што Турцыя перашкаджала доступу людзей да еўрапейскай культурнай спадчыны і парушыла права на свабоду самавыражэння, забараніўшы раман Гіёма Апалінэра «Адзінаццаць тысяч палак» (Les onze mille verges, 1907) за парнаграфію.

Страсбург асудзіў Турцыю за забарону рамана Гіёма Апалінэра

Такім чынам быў задаволены пазоў выдаўца Рахмі Акдаса, які апублікаваў пераклад кнігі на турэцкую мову ў 1999 годзе. Пасля гэтага ён быў прызнаны вінаватым у злачынствах супраць маральнасці і аштрафаваны на 1100 еўра. Акрамя таго, суд загадаў знішчыць увесь наклад рамана Апалінэра.

У «Адзінаццаці тысячах палак» прысутнічаюць эпізоды садысцкага і гомасексуальнага характару, а таксама сцэны педафіліі і некрафіліі. У Францыі раман быў забаронены да 1970 года.

←Жывы тэле- і радыёэфір! Каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!" Севярын Квяткоўскі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика