«Беларусь -- гэта мы!»

Источник материала:  
16.02.2010 01:00 — Новости Культуры

«Беларусь -- гэта мы!»З ініцыятывай правядзення такой грамадска-культурнай акцыі выступіла творчая інтэлігенцыя краіны

Галоўная мэта -- звярнуць ўвагу шырокіх колаў грамадскасці на найбольш яркія з'явы нацыянальнай культуры, аказаць падтрымку развіццю творчасці беларускіх калектываў і выканаўцаў, паказаць, што Беларусь -- гэта ўсе мы, хто жыве і плённа працуе на карысць нашай Бацькаўшчыны, хто рупліва дбае аб нашай культуры…

У рамках акцыі на працягу ўсяго года на самых буйных сталічных сцэнічных пляцоўках, у абласных цэнтрах, малых гарадах будзе дэманстравацца ўсё самае лепшае. Увогуле, плануецца, што ў абласцях і Мінску на працягу года пройдзе каля 100 творчых праектаў -- канцэртаў, спектакляў, выставак і інш. Аб гэтым расказаў міністр культуры Павел Латушка.
Ужо ёсць добры вопыт правядзення творчых справаздач абласцей і сталіцы, якія з поспехам прайшлі ў 2008--2009 гадах у Палацы Рэспублікі і прадэманстравалі лепшыя ўзоры рэгіянальнай культуры. Сёлета пад дэвізам «Беларусь -- гэта мы» адбудуцца агляды-конкурсы прафесійнага і аматарскага мастацтва.
3 ліпеня гэтага года канцэрт «Беларусь -- гэта мы!» пройдзе каля абеліска «Мінск -- горад-герой». А заключны гала-канцэрт плануецца правесці ў культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна».
Удзельнікамі акцыі стануць лепшыя смадзейныя творчыя сілы, а таксама салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра, Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі, народны хор імя Г. Цітовіча, народны аркестр імя І. Жыновіча, Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, ансамблі «Песняры», «Сябры», «Верасы», харэаграфічны ансамбль «Харошкі», Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі. Выступяць народныя артысты Беларусі Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, заслужаныя артысты Ірына Дарафеева і Іна Афанасьева, спевакі Маладзёжнага тэатра эстрады і г. д.
Дарэчы, распачалася акцыя канцэртам у Гомелі, а наперадзе -- выступленні «Харошак» у Брэсце, хора Цітовіча -- у Полацку.
Мерапрыемствы акцыі пройдуць і за межамі краіны, што будзе спрыяць умацаванню пазітыўнага іміджу Беларусі.
Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»
НА ЗДЫМКУ: старт акцыі -- у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і белата.
Фота Мікалая ЛЯОНАВА, «БН» 

←Ад спрадвечнага да сучаснага. Па вашых шматлікіх просьбах, шаноўныя чытачы, мы працягваем размову пра народную культуру і традыцыі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика