Музыкант, майстар сцэны і нярэдкі голас Першага. Юбілей у акцёра Горкаўскага тэатра Андрэя Душачкіна.

Источник материала:  
10.02.2010 12:06 — Новости Культуры
Андрэй Душачкін - заслужаны артыст, акцёр рускага драматычнага тэатра імя Горкага агучыў некаторыя фільмы праекта "Зямля беларуская". Тэатр, кіно, тэлебачанне, радыё... Сярод дзесяткаў сыграных Душачкіным роляў ёсць і жаночая. Ганна Савуткіна павіншавала юбіляра з 50-годдзем і спытала аб творчых планах.
Расказвае Ганна Савуткіна: За трыццацігадовае служэнне тэатру Андрэй Душачкін прымяраў дзесяткі вобразаў - чыноўнікаў, герояў, пісьменнікаў. Дарэчы, апошніх і на самай справе: заслужаны артыст Беларусі яшчэ і член Саюза пісьменнікаў: Аўтар трох кніг і шматлікіх эсэ.
(Андрэй Душачкін, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь)
Сцэнічная прастора была наканавана з дзяцінства: маці -- народная артыстка СССР Аляксандра Клімава і бацька - акцёр Андрэй Душачкін-Карсакоўскі. Аднак на падмостках Душачкін- малодшы дэбютаваў ...як музыкант, яшчэ школьнікам іграў у рок-групе.
(Андрэй Душачкін, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь)
У сцэнічным гардэробе артыста не толькі касцюмы і гальштукі - есць баа і спадніцы. У італьянскім фарсе "Суцяшальнік удоў" сыграў закаханую ўдаву Канчэту. Жаноцкасць і грым зрабілі заслужанага артыста непазнавальным нават для калег.
(Андрэй Душачкін, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь)
Асаблівае месца ў творчасці Андрэя Андрэевіча займае кіно. Здымацца пачаў у 80-х. У рэпертуары дзесяткі роляў - у асноўным другога плана, аднак сапраўдны майстар пераўвасаблення Душачкін запамінальны гледачу менавіта эпізодамі, дзе кожны яго герой паспявае пражыць паўнацэнна.
Сам заслужаны артыст Беларусі жыве па абодва бакі рампы - раніцай без грыму займаецца штодзённымі праблемамі, а ўвечары выходзіць на сцэну, каб у свеце сафітаў расказаць новую гісторыю.
←Мировой тур U2 назвали лучшими гастролями 2009 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика