Лявон Вольскі ідзе ў народ

Источник материала:  
04.02.2010 09:20 — Новости Культуры
Усе мы час ад часу мроім пра тое, каб на адзін вечар змяніць прафесію, нават любімую. 7 лютага на адзін вечар вядомы музыка Лявон Вольскі стане бармэнам страўні "Камяніца".

У межах акцыі ён будзе абслугоўваць кліентаў і размаўляць з імі, а таксама прадставіць свае новыя праекты: CD/DVD "Такога няма нідзе" і навагоднюю казку "Аднойчы ў Барахляндыі", якую падчас імпрэзы можна будзе паглядзець на вялікім экране.

"Як казаў нехта вельмі разумны, артысты павінны быць бліжэй да народу, асабліва ў такой маленькай краіне, як наша. Хачу наліць, пагаварыць і можа пачуць нейкія нечаканыя гісторыі, - кажа Вольскі. - Ну і разлічваю падзарабіць на чаявых. Нам у вёсцы якраз трэба новы плот пабудаваць - можа хаця б на матэрыял хопіць".

Сеансы пачынаюцца а 15-й і а 18-й гадзіне. Уваход па папарядняй замове па тэлефоне (017) 294 51 94.

←В Минске прошел вечер, посвященный 90-летию писателя Миколы Аврамчика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика