Камянецкая вежа ды Лошыцкая сядзіба ў парку Горкага
23.01.2010 18:10
—
Новости Культуры
У сталічным парку праходзіць конкурс ледзяных фігур "Снежнае царства". Спаборнічаюць раённыя арганізацыі "Мінскзеленбуда". Фігуры з лёду і снегу паўсталі 19 студзеня ў аўторак.
Многія з іх страцілі першапачатковы бляск, але гэта не змяншае колькасці ахвочых пракаціцца з ледзяной горкі, пасядзець на казачным троне, ці сфатаграфавацца разам з тыграм са снегу — як-ніяк год тыгра.
Большасць кампазіцый нагадваюць пра казкі з дзяцінства – Бураціна і чарапаха Тарціла сядзяць у чароце, Снежная каралева, Калабок. А трапляюцца і пазнавальныя архітэктурныя вобразы: Камянецкая вежа, Лошыцкая сядзіба. Апошняя, ці не адзіная скульптура, падпісаная па-беларуску.