У сталічным парку праходзіць конкурс ледзяных фігур «Снежнае царства».
Спаборнічаюць раённыя арганізацыі «Мінскзеленбуда». Фігуры з лёду і снегу паўсталі 19 студзеня ў аўторак. Многія з іх страцілі першапачатковы бляск, але гэта не змяншае колькасці ахвочых пракаціцца з ледзяной горкі, пасядзець на казачным троне, ці сфатаграфавацца разам з тыграм са снегу — як-ніяк год тыгра. Большасць кампазіцый нагадваюць пра казкі з дзяцінства – Бураціна і чарапаха Тарціла сядзяць у чароце, Снежная каралева, Калабок. А трапляюцца і пазнавальныя архітэктурныя вобразы: Камянецкая вежа, Лошыцкая сядзіба. Апошняя, ці не адзіная скульптура, падпісаная па-беларуску.
![Камянецкая вежа ды Лошыцкая сядзіба ў парку Горкага + камічныя фоты](http://www.21.by/pub/news/2010/01/1264182987609320.jpg) Бураціна і Тарціла. |
![Камянецкая вежа ды Лошыцкая сядзіба ў парку Горкага + камічныя фоты](http://www.21.by/pub/news/2010/01/1264182990672821.jpg) «КамЕнецкая вежа». |
![Камянецкая вежа ды Лошыцкая сядзіба ў парку Горкага + камічныя фоты](http://www.21.by/pub/news/2010/01/1264182991652102.jpg) «Чароўная Лошыца». Ці не адзіны подпіс па-беларуску. |
Глядзі яшчэ:
Конкурс «Снежнае царства». Як гэта пачыналася