Крылы для талентаў

Источник материала:  
Творчую справаздачу трымалі лаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.
Нядаўна юныя артысты выступалі ў Палацы Рэспублікі. Чым парадавалі? Разнастайнасцю жанраў, высокім узроўнем майстэрства. На канцэрце панавала цёплая атмасфера. У зале ж — блізкія людзі, сябры і выкладчыкі. Гучалі песні на ўсе галасы, розныя інструменты — віяланчэль і скрыпка, флейта і кларнет, фартэпіяна, баян, цымбалы, гітара… Былі і танцы, і нават цыркавы нумар. Гледачы не шкадавалі апладысментаў. Між іншым, такія канцэрты — добрая магчымасць бачыць таленты ў развіцці. Бо на сцэне былі і тыя, хто летась атрымаў першыя ўзнагароды, і заахвочаныя Прэзідэнцкім фондам раней.
— Фонду хутка 14 гадоў, яго ўзнагароды і заахвочаванні атрымалі ўжо сотні таленавітых маладых людзей, — гаворыць старшыня савета Спецыяльнага фонду Ніна Мазай. — Гэта добры прыклад моцнай дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы творчай моладзі, нацыянальнай культуры. Работа навучальных устаноў, таленавітых педагогаў, клопат бацькоў — усё разам і стварае належныя ўмовы для творчага росту талентаў.

Іван Ждановіч

←Перажыць катастрофу ў кінатэатры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика