Віктар Роўда: “Шырма “пілаваў” на скрыпцы, аднак хор у яго спяваў ідэальна”
20.01.2010 10:54
—
Новости Культуры
Сёння, 20 студзеня, спаўняецца 118 год з дня народзінаў аднаго з пачынальнікаў беларускага музычнага мастацтва, фалькларыста і стваральніка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі Рыгора Шырмы (1892-1978). TUT.BY прыгадвае неакторыя яркія моманты ягонага жыцця.
Рыгор Раманавіч нарадзіўся ў вёсцы Шакуны Пружанскага павету на Гродзеншчыне ў вялікай сялянскай сям’і. Амаль усе ягоны крэўныя няблага спявалі, асабліва дзед і бацька, які падчас службы ў расійскім войску вывучыў багата вайсковых песень.
У гарадскую вучэльню ў Пружанах Рыгор паступіў употай ад бацькоў і хутка стаў там лепшым вучнем, граючы на струнных інструментах і выступаючы ў хоры ды аркестры. Засмучаны пагардлівым стаўленнем да беларускіх песень, Шырма выпраўляецца ў экспедыцыі па вёсках, дзе запісвае ад беларускіх бабулек народныя песні. Ад адной толькі сваёй цёткі Захвеі Хвораст ён занатаваў ажно 150 песень!
Ён сканчае двухгадовыя настаўніцкія курсы ў Свянцянах (1911-12), настаўнічае ў Лідскім і Свянцянскім паветах, а потым, падчас Першай сусветнай, — ў эвакуяваным ў Расію Седлецкім настаўніцкім інстытуце. Паўсюль арганізоўвае хоры.
У 1922-м Шырма вяртаецца ў Заходнюю Беларусь, якая паводле Рыжскай дамовы, ужо з’яўлялася часткай Польшчы. Ва ўмовах польскай шавіністычнай палітыкі, калі пасля адмовы запісацца палякам Шырму забаранілі займацца настаўніцтвам, ён, тым не менш, стварае ў Пружанскай вучэльні хор. На адным з ягоных паўпадпольных канцэртаў пабываў бацька беларускай граматыкі і правадыр самай масавай грамадскай арганізацыі Заходняй Беларусі — 120-тысячнай Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) — Браніслаў Тарашкевіч. Ён так уразіўся фальклорнымі зборамі і арганізатарскімі здольнасцямі Шырмы, што адразу далучыў яго да нацыянальнага руху.
У 1925 годзе Шырма пераехаў у Вільню, дзе выкладае спевы ў Віленскай беларускай гімназіі, працуе выхавацелем у інтэрнаце. Паралельна стварае два хоры: вучнёўскі пры гімназіі і студэнцкі, дзе першыя крокі зрабіў сусветнавядомы ў будучыні оперны спявак Міхась Забэйда-Суміцкі.
Каб зберагчы Шырму ад пераследу польскіх уладаў, Тарашкевіч параіў яму не ўступаць у БСРГ, і, магчыма, дзякуючы гэтаму, выратаваў яму жыццё.
Узначаліўшы Таварыства беларускай школы, Рыгор Шырма аб’ехаў усю Заходнюю Беларусь, адчыняў беларускамоўныя школы, ствараў хоры, чытаў лекцыі па беларускай культуры і шукаў маладых талентаў. Пры гэтым не забываўся на справу ўсяго свайго жыцця — збіраць народныя песні. Паколькі тэкстаў ужо было багата, а музычных апрацовак па-ранейшаму бракавала, ён звяртаўся з гэтай просьбай да ўкраінскіх і расійскіх кампазітараў на эміграцыі. Сувязяў з Савецкай Беларуссю не было ніякай.
Шырма нястомна выдаваў песенныя зборнікі і падтрымліваў маладых беларускіх літаратараў. Менавіта ён разгледзеў талент Максіма Танка і дапамог выдаць дэбютны зборнік будучага класіка айчыннай літаратуры “На этапах”, які адразу ж быў канфіскаваны польскімі ўладамі.
З 1928 па 1939 гг. Шырма жыў на першым паверсе дома № 13 на вуліцы Святой Ганны (Maironio, 13).
Кватэру ён атрымаў ад Прачысценскага сабора, у якім быў рэгентам царкоўнага хору.
Цяпер на будынку вісіць мемарыяльныя дошка. Фота аўтара.
Яго абвінавачвалі ў камуністычнай дзейнасці і тройчы арыштоўвалі, трымалі за кратамі легендарных віленскіх Лукішак. На апошнім з судовых працэсаў Рыгор Раманавіч заявіў суддзю: "За вашымі пышнымі судзейскімі тогамі я бачу свае паляшуцкія світкі, дзеля асветы якіх мы працуем, і з гэтага кірунку нас не саб’е ніхто і ніколі".
З прыходам савецкай улады ў 1939-м Шырму дазваляюць стварыць прафесійны калектыў — Беларускі ансамбль песні і танцу (з 1955 г. — Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла БССР). Аднак ужо ў 1941-м годзе выбітны дзеяч апынаецца за мурамі Лубянкі. Свайму вызваленню ён мусіў быць удзячны Якубу Коласу, які асабіста хадайнічаў перад галоўным камуністам рэспублікі Панцеляймонам Панамарэнкам.
Больш падобных “непаразуменняў” з савецкай уладай у Шырмы не ўзнікала. Ён прыняў усе перамены, уступіў у КПСС і сумленна рабіў сваю справу. Кіруючы Дзяржхорам, патрыярх паралельна ўзначальваў Саюз кампазітараў БССР, атрымаў званні Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1946), Народнага артыста СССР (1955), Героя сацпрацы (1977)...
23 сакавіка 1978 года маэстра не стала. За ўсё жыццё ён сабраў больш за 2 тысячы беларускіх народных песень.
Патрыярх пра патрыярха
У лістападзе 2006 года мне пашчасціла рабіць інтэрв’ю з вучнем Рыгора Шырмы і яшчэ адным патрыярхам беларускай музыкі, нязменным кіраўніком Акадэмічнага хору Белтэлерадыё прафесарам Віктарам Роўдам. На жаль, ужо больш як два гады Віктара Уладзіміравіча няма з намі, аднак спадзяюся, некалькі ягоны штрыхоў дапоўняць партрэт вялікага настаўніка.
З 1929 па 1939 гады Роўда вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, дзе ўпершыню пачаў дырыжорскую практыку ў якасці рэгента хору семінарыстаў. Пры гэтым таленавіты хлопчык наведваў вучнёскі хор, створаны Рыгорам Шырмам пры Віленскай беларускай гімназіі. Рабіў ён гэта пакрыёма, бо семінарыстам было забаронена спяваць у беларускім хоры Шырмы.
Пасля вайны і нямецкай акупацыі Шырма вярнуўся з эвакуацыі і даведаўся, што сямёра ягоных былых вучняў жывыя, запрасіўшы іх у Дзяржаўную харавую капэлу БССР. Гэтак, Роўда ўпершыню патрапіў у Мінск.
“Я вельмі паважаю Рыгора Раманавіча. Ён цудоўна ведаў народную творчасць, быў мудрым чалавекам, але класічнай адукацыі яму бракавала. На скрыпцы Шырма не граў, а “пілаваў”. Аднак ягоны хор спяваў ідэальна. Нам было вельмі няпроста працаваць разам. Дзевяць гадоў (1956-65) мы цярпелі адзін аднаго і ўрэшце я напісаў заяву аб сыходзе", — распавядаў мне Віктар Роўда.
Стаўшы на чале Акадэмічнага хору Белдзяржтэлерадыё, Роўда працягнуў справу свайго настаўніка. “У хоры я працую вось ужо 45 год і сваім галоўным дасягненнем лічу запіс усіх сабраных Рыгорам Раманавічам беларускіх песень — больш як 2000. Гэта сапраўдны скарб беларускага народу”, — прыгадваў прафесар ў лістападзе 2006-га.
Роўда вельмі непакоіўся станам беларускага музычнага мастацтва, паўтараючы, што яно ў глыбокім крызісе.
“Адораныя выканаўцы з’язджаюць граць на нямецкіх вуліцах, каб зарабіць на пражыццё. Кампазітары не апрацоўваюць народныя песні для хору, бо ім таксама за гэта плацяць мала. Прасцей напісаць адзін радок для аднаго голаса і аддаць эстраднай “зорцы”, — бедаваў Віктар Уладзіміравіч, прыгадваючы пры гэтым словы настаўніка. — Рыгор Раманавіч Шырма, гледзячы на некоторых эстрадных выканаўцаў, паўтараў: "Что вы там говядиной танцуете!" Цяпер жа дзяўчыны настолькі вольныя ў рухах, выкручваюцца на сцэне... Яшчэ Ігар Стравінскі казаў: дзе класіка — там праўда, ўсё астатняе — правалы”, - дзяліўся ён.

Віктар Роўда |