“Каханачка” ў турэцкім шатры. 1810 гледачоў змяшчае зала Tim Maslak Show Center у Стамбуле
20.01.2010
—
Новости Культуры
20.01.2010
15—17 студзеня ў ёй панавалі беларускія матывы — Дзяржаўны ансамбль танца гастраляваў на найбуйнейшай сцэнічнай пляцоўцы Турцыі. Лірычны карагод “Церніца”, харэаграфічная сюіта “Вечарына”, танец “Каханачка”, феерыя “Лянок” упершыню прадэманстравалі турэцкаму гледачу, што вытанчана танчыць умеюць не толькі ўсходнія красуні.