“Мяне не будзе, а мая “Бацькаўшчына” застанецца”

Источник материала:  
15.01.2010 01:01 — Новости Культуры

“Мяне не будзе, а мая “Бацькаўшчына” застанецца”Вечныя дзівакі з наіўнай і мудрай душой

Пружанскі раён славіцца народнымі майстрамі. З пакалення ў пакаленне перадаюць умельцы свае сакрэты. Сёння ў раёне звыш 300 народных майстроў, яны -- удзельнікі шматлікіх выстаў, традыцыйных свят і абрадаў.

У вёсцы Стойлы жыве народны майстар “залатыя рукі” -- Мікалай Тарасюк. Ён знайшоў сваё шчасце, радасць там, дзе нарадзіўся. Пачаў працаваць з 8 гадоў -- пас кароў, а каб час ішоў хутчэй, майстраваў жалейкі, свісткі, цацкі.
Сёння Мікалай Васільевіч -- народны майстар Беларусі, лаўрэат Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва “За духоўнае адраджэнне” ў намінацыі “Народная творчасць” за стварэнне унікальных драўляных расфарбаваных кампазіцый, асабісты ўклад у адраджэнне і развіццё народных традыцый драўлянай скульптуры. А яшчэ -- стваральнік унікальнага музея “Успаміны Бацькаўшчыны”.
“Я працую для народа…. Мяне не будзе, а мая “Бацькаўшчына” застанецца”, --гаварыў неаднойчы майстар.
Яго скульптуры -- сапраўдная сялянская энцыклапедыя. Гэта цэлыя кампазіцыі, дзе паказаны працэсы працы, якія адышлі ў нябыт і сталі гісторыяй, шэраг абрадаў беларускай культуры. Звяртаецца майстар і да сучасных тэм, бічуе п'янства, разлад у сям'і, гаворыць нават аб палітыцы! Галоўная мэта творчасці -- расказаць нашчадкам аб сялянскай працы, якая, на яго думку, з'яўляецца асновай дабрабыту і росквіту краіны…
Хай жа вечна жыве на зямлі, перадаецца з вуснаў у вусны, ад продкаў нашчадкам легенда аб людзях-творцах. І хай далёка славіцца сваімі майстрамі Пружаншчына!

Вера ГНІЛАЗУБ, "БН"

←Под пологом Беловежской пущи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика