На Полаччыне адбудуцца тры сустрэчы з Вярцінскім і Куставай

Источник материала:  
13.01.2010 17:40 — Новости Культуры

Беларускія паэты Анатоль Вярцінскі і Валярына Кустава 14 студзеня завітаюць на Полаччыну па запрашэнні суполкі «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны».

Цягам дня літаратары правядуць некалькі сустрэчаў са школьнікамі: у полацкай гімназіі №2 — у 12.00 і ў гімназіі №2 Наваполацка — ў 14.00.

А ў 17.30 усе аматары беларускай паэзіі запрашаюцца на творчую сустрэчу з паэтамі ў зале бібліятэкі імя Якуба Коласа ў Наваполацку.

Сустрэчы ладзяцца пры падтрымцы кампаніі «Будзьма!».

←В марте определится лауреат литературной премии «Гліняны Вялес»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика