Нас чакае яшчэ адно “Еўрабачанне”. На гэты раз — маладзёжнае. Конкурс пад ужо вядомай маркай, але толькі для маладых музыкантаў, якія граюць класіку, быў заснаваны ў 1982 годзе

Источник материала:  
13.01.2010

І Беларусь сёлета возьме ў ім удзел. Спаборніцтва пройдзе ў Вене. Белтэлерадыёкампанія абвясціла пра пачатак правядзення нацыянальнага адборачнага тура. Конкурс Eurovision Young Musicians збірае выканаўцаў, якім ужо споўнілася дваццаць гадоў. Заяўкі трэба дасылаць на адрас БТРК да 1 лютага. Да 15 лютага прэтэндэнтаў адбярэ прафесійнае журы, да 25-га пройдзе праслухоўванне, а фінал нацыянальнага адбору чакаецца не пазней як у сакавіку — яго будзе трансліраваць Першы канал.

←Новая реальность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика