Прынцэса-жабка для Барака Абамы

Источник материала:  
11.01.2010 13:39 — Новости Культуры

Прынцэса-жабка для Барака АбамыПрынцэса і жабка (The Princess and the Frog)
ЗША, 2009, каляровы, 88 хв.
Рэжысёры: Рон Клементс, Джон Маскер
Ролі дубляжуюць (на рускую мову): Ганна Бутурліна, Стас П’еха, Андрэй Бяляўскі, Білі Новік, Ігар Балалаеў, Ларыса Доліна
Жанр: Анімацыйная музычная казка
Адзнака: 6 (з 10)

Цемнаскурая дзяўчына Тыяна марыць адкрыць свой рэстаран — дый зацята працуе. На карнавале яна знаёміцца з жабкай-прынцам, якога зачараваў злы вядзьмак. Але пасля пацалунку дзяўчына сама стаецца амфібіяй — і цяпер два земнаводныя ўвязваюцца ў небяспечныя прыгоды…

Карціна Рона Клементса і Джона Маскера — амаль забытая, намаляваная ад рукі анімацыя. У сённяшнія кампутарныя часы студыя «Дыснэй» вырашыла ўзгадаць пра вытокі. Рэжысёрам, якія працавалі над «Аладзінам» і «Русалачкай» гэта прыйшлося даспадобы.

Класічны казачны сюжэт, амаль не перакручаны постмадэрновымі здзекамі. Абавязковыя пацешныя персанажы: закаханы ў зорку святляк і кракадзіл, які шалее ад джазу (прататып — слынны джазмэн Луі Армстронг). Героі спяваюць, танчаць, гарэзяць.

Карціна настальгуе па Новаму Арлеану 20-ых гадоў, яшчэ не разбуранаму ўраганам Катрына. Палітыка праточваецца ў фільм сценямі і вобразамі: тата гераіні нагадвае Барака Абаму.

Актуальная і дэмакратычная мараль. Прынцам-лавеласам варта вучыцца працаваць. Жабкам-працагалічкам — любіць.

Радасць, феерверкі, вяселле.

Мілая стужка, але ў залатыя часы, намаляваныя Уолтам Дыснэем ужо не вернуцца.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

←Харваты палічылі беларускіх музыкаў за найлепшых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика