“Гаворыць Мінск”. Па-нямецку. Тым часам радыёстанцыя “Беларусь” з 1 студзеня пачала вяшчанне на кароткіх хвалях у Германіі

Источник материала:  
06.01.2010

Штодня з 8 да 10 гадзін раніцы па сярэднееўрапейскім часе на нямецкай мове гучаць навіны з нашай краіны, якія перадае радыёстанцыя горада Айскірхен (зямля Паўночны Рэйн- Вестфалія). Трансляцыя ажыццяўляецца на хвалях папулярнага канала “Радыё 700” на частаце 6005 кГц. Са слоў Бернда Фрынкена, каардынатара праектаў вяшчальнага цэнтра Айскірхена, нямецкамоўныя перадачы “Беларусі” дапаўняюць мясцовае радыё Гамбурга і перадачы Айскірхена. Дарэчы, ранішні эфір лічыцца больш выгадным, чым вячэрні. А між тым іншыя замежныя радыёстанцыі ў Германіі пераважна гучаць на кароткіх хвалях у канцы дня.

←Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2009 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика