Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2009 года

Источник материала:  
06.01.2010

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любві да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2009 года:архіепіскапу Гомельскаму і Жлобінскаму Арыстарху (Станкевічу Андрэю Еўдакімавічу), кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб'яднання "Гомельская епархія Беларускай праваслаўнай царквы", — за значны асабісты ўклад у адраджэнне і захаванне духоўнай, гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа;аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў складзе Кароткіна Максіма Мікалаевіча, аглядальніка палітычнага аддзела палітычных аглядальнікаў, Рыбакова Сяргея Паўлавіча, загадчыка аддзела спецыяльных праектаў, Шпілеўскай Вольгі Аляксандраўны, загадчыка аддзела карэспандэнцкай сеткі, — за стварэнне дакументальнага серыяла "Зямля беларуская";калектыву дзяржаўнай установы "Бальніца паліятыўнага дагляду "Хоспіс" — за падзвіжніцкую дзейнасць па аказанню фізічнай і псіхалагічнай дапамогі цяжка хворым пацыентам;калектыву структурнага падраздзялення Беларускай праваслаўнай царквы "Выдавецтва Беларускага Экзархата" — за выпуск факсімільнага выдання ўнікальнага помніка беларускай культуры — Слуцкага Евангелля і духоўна-асветніцкую дзейнасць;Кацуру Уладзіміру Дзмітрыевічу, трэнеру-выкладчыку па лёгкай атлетыцы ўстановы "Гомельская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа прафсаюзаў "Лідэр", — за значныя дасягненні ў сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, падрыхтоўку з іх ліку рэкардсменаў свету, пераможцаў і прызёраў XXI летніх Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў Еўропы.2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка5 студзеня 2010 г.г. Мінск

←Святочные сюрпризы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика