Мост, які збудаваў Анджэй Вайда
06.01.2010
—
Новости Культуры
Нядаўна вядомы польскі кінарэжысёр ва ўрачыстай абстаноўцы ў Варшаве атрымаў дыплом Ганаровага доктара Беларускай акадэміі мастацтваў
На ўрачыстаць былі запрошаны прадстаўнікі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, кіраўніцтва Польскага інстытута кінамастацтва, Інстытута культуры імя Адама Міцкевіча, дзеячы культуры, беларускія дыпламаты. Дэлегацыю Беларускай Акадэміі мастацтваў узначальваў рэктар Міхаіл Баразна. Уручаючы дыплом Анджэю Вайдзе, ён падкрэсліў, што рэжысёр тэатра і кіно сыграў вялікую ролю ў развіцці сусветнага кінематографа, нямала паспрыяў і развіццю беларуска-польскіх культурных сувязяў.