Скарбы шукаюць і знаходзяць

Источник материала:  
Прайшло пасяджэнне сяброў клуба “Беларускі скарбашукальнік”, які аб’ядноўвае аматараў даўніны з розных мясцін краіны
На пасяджэнні клуба прынята рашэнне аб зацвярджэнні пасярэбранага ўзнагароднага знака. Сярод беларускіх сяброў на ўзнагароду гэтым знакам былі вылучаны кандыдат гістарычных навук, вядомы картограф Леў Казлоў, спецыяліст у галіне генеалогіі і па гісторыі палаца ў Прылуках Леанід Акаловіч і іншыя.
Знак атрымалі і расійскія сябры клуба, па чыіх падручніках скарбашукальнікі вучацца, чый вопыт выкарыстоўваюць. Найперш гэта доктар гістарычных навук, прэзідэнт Расійскага таварыства аматараў метэарытыкі, галоўны рэдактар часопіса “Родная старина” Андрэй Станюковіч, прэзідэнт Маскоўскага клуба “Рарытэт”, пісьменнік Мікалай Салаўёў.


←Оптимист вопреки всему

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика