Творчы шпацыр па Парыжу

Источник материала:  
Мастачка Ірына Котава на выставе ў Мінску расказала пра ўражанні ад французскай сталіцы
Творчы шпацыр па ПарыжуЯна вучылася ў прафесара Уладзіміра Савіча, а цяпер, закончыўшы і Свята-Сергіеўскі тэалагачны інстытут у Парыжы, жыве і творыць у Францыі. 40 яе палотнаў выстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі. Калі нядаўна Ірына Котава разам з маці, Маргарытай Іванаўнай, народнай мастачкай (аплікацыя з тканін), наведала рэдакцыю газеты “Голас Радзімы”, яна расказала, што яе першая персанальная парыжская выстава прайшла ў 2007 годзе ў памяшканні беларускага пасольства. Праходзіла такая ж выстава ў ЗША, Ірына ўдзельнічала ў мастацкіх акцыях у Італіі і Канадзе. А напярэдадні прыезду ў Мінск у Венсмінстэрскім абацтве ў Лондане адбылася прэзентацыя першага англамоўнага выдання кнігі “Гутарка прападобнага Серафіма Сароўскага з М. Матавілавым”, ілюстрацыі да якой на заказ Кембрыджскага ўніверсітэта зрабіла Ірына Котава.
Значнай падзеяй у жыцці маладой мастачкі стала абарона ёю магістарскай дысертацыі ў адным з навуковых інстытутаў Сарбоны. Тэма яе звязана з гісторыяй культурнага і рэлігійнага ўзаемадзеяння некалькіх краін. Праца ўжо выклікала цікавасць сярод мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў рэлігіі.

←Оптимист вопреки всему

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика