Памерла спявачка Лхаса
У навагоднюю ноч ва ўзросце 37 гадоў памерла амерыканская спявачка Лхаса дэ Села. Прычына смерці — рак малочнай залозы.
Лхаса нарадзілася ў ЗША. Яе бацька — мексіканец, маці — амерыканка з ліванскімі каранямі. Ва ўзросце трынаццаці гадоў дзяўчынка пачала спяваць у грэчаскай кавярні ў Сан-Францыска. У 1991 годзе яна пазнаёмілася з джазавым гітарыстам Івам Дэразье. Тады ў Лхасы з’явілася ідэя запісаць дыск, заснаваны на матэрыялы мексіканскіх народных песень. Але праца была скончана толькі ў 1997 годзе. Альбом называўся «La Llorona», па імені аднаго з персанажаў міфалагічных ацтэкаў. Кружэлка прынесла маладой спявачцы папулярнасць. Затым былі яшчэ «The living road» і дыск без назвы.
Апошнія два гады Лхаса правяла ў штодзённай барацьбе з хваробай. З-за гэтага ёй прышлося адкласці і вялікі тур увосень 2009 года.