Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе беларускі альбом і працуе над шведскім

Источник материала:  
Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе беларускі альбом і працуе над шведскімСпявак распавёў пра свае новыя праекты.
— 2009 год быў даволі насычаны. Ішла праца над польскім альбомам. І яна амаль скончана. Выдадзены супольны музычны праект, які называецца «Мой сябра Анёлак».

Распачата праца над «Шведскім альбомам» — на вершы шведскіх паэтаў у перакладах на беларускую.

Пераклады зрабілі такія знаўцы паэтычнага слова, як Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Зміцер Плакс. Яшчэ мы запісалі ў Польшчы альбом супольна з тамтэйшым фальклорным ансамблем Czeremszyna. Альбом выйдзе ўжо праз пару месяцаў.

Прэзентацыя праекта «Мой сябра Анёлак» пройдзе 7 студзеня ў КЗ «Мінск».


←Выйшаў грэка‑каталіцкі «Царкоўны каляндар 2010»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика