У ценю Польшчы і Расіі – новая кніга Андрэя Катлярчука

Источник материала:  
30.12.2009 20:30 — Новости Культуры
У ценю Польшчы і Расіі – новая кніга Андрэя КатлярчукаВыйшла новая кніга вядомага гісторыка Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расіі. Вялікае княства Літоўскае і Швецыя ў часе еўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст."

Катлярчук TUT: Найвялікшы міф нашай гісторыі - “ВКЛ - беларуская дзяржава”>>>

Беларускае выданне доктарскай дысертацыі Андрэя Катлярчука стала трэцім пасля шведскага і нямецкага. Як адзначыў аўтар у прадмове для беларускага чытача – "Спадзяюся, што менавіта ў Беларусі кніга займее найбольшы розгалас". У манаграфіі апісаныя драматычныя спробы ВКЛ заключыць дзяржаўную унію са Швецыяй. А.Катлярчук не спыняецца на ўнутраных справах княства, а падае таксама тагачасны геапалітычны расклад, што робіць працу цікавай і карыснай не толькі для беларускага чытача. У прыватнасці, асобныя часткі манаграфіі прысвечаныя украінска-шведскім і украінска-расійскім дачыненням.

Кніга, якая пабачыла свет пра падтрымцы "Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" і амбасады Каралеўства Швецыя ў Беларусі, утрымлівае ілюстрацыі і мапы.

←West Records назвал десятку самых продаваемых альбомов года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика