У Жодзіна прайшлі Радзівілаўскія чытанні
Сёлета спаўняецца 340 гадоў з дня смерці, а ў 2010 годзе будуць адзначаныя
Гарадскі этап чытанняў праходзіў у Маладзёвым цэнтры. На ім былі прадстаўлены два дзесяткі прац і даследванняў, прызнаных самымі цікавымі ў школах і іншых навучальных установах горада. Паліна Салівончык прадставіла радавод «Я з роду Радзівілаў», Алесь Шастаковіч зачытаў рэферат «Жанчыны роду Радзівілаў», Ксенія Ляўко і Кацярына Толкач прэзентавалі даследванне «Княгіня Марыя Магдаліна Радзівіл — беларуская патрыётка і мецэнатка», Кацярына Мельнік зачытала эсэ «Паланэз № 13 ля мінор», Ганна Лахоўская абнародвала даследванне «Радзівілы на абшарах Вялікага Княства Літоўскага», а Міхась Краўцэвіч выступіў з паведамленьнем «Радзівілаўская сімволіка ў геральдыцы»,
З асаблівай і зразумелай цікавасцю былі ўспрынятыя даследванне Марыны Гардзейка «Багуслаў Радзівіл», відэапраект Лізаветы Тарасевіч і Юліі Машковіч «Знаёмства з Багуславам Радзівілам», архітэктурны праект Паліны Сіваковай і Любові Сіліч «Плошча і праект помніка Багуславу Радзівілу», а таксама праект «
У красавіку 2010 года ў Жодзіне будзе праведзены другі, міжнародны этап чытаньняў, удзел у якім возьмуць знакамітыя айчынныя і замежныя вучоныя, дасьледчыкі, краязнаўцы, літаратары і мастакі.