Люіс Кэрал па-беларуску ў новым ARCHE

Источник материала:  
29.12.2009 14:26 — Новости Культуры

Люіс Кэрал па-беларуску ў новым ARCHE

Гэты ARCHE, у адрозненні ад серыі амаль цалкам гістарычных папярэдніх нумароў, быў аддадзены на водкуп літаратарам і літаратурным крытыкам. У іх ліку — Віктар Марціновіч з паўзабароненым раманам «Параноя» (у ARCHE друкуецца ўрывак твора па-беларуску), а таксама харват Міленка Ергавіч, які сёлета трапіў у фінал прэстыжнай літаратурнай прэміі Angelus (у нумары – яго апавяданне), урывак з новага рамана «Шалом» Артура Клінава, фантасмагорыя ад Аляксея Бацюкова, вясёлы постмадэрн ад Сяргея Балахонава, а таксама нізкі вершаў Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Марыі Мартысевіч і Віталя Рыжкова.

А яшчэ, пасля колькігадовага перапынку, ARCHE завяршае пачатае: публікуе другую частку льюіскэралаўскай класікі. (Нагадаем, раман "Алесіны прыгоды ў цудоўнай краіне" ў перакладзе Максіма Шчура друкаваўся ў ARCHE №2"2002). Пра прыгоды Алісы-Алесі можна пачытаць сабе і дзеткам у вытанчаным перакладзе Веры Бурлак — "Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса".

Шукайце ARCHE ў кнігарнях і ў незалежных распаўсюднікаў. Падпіска на часопіс «ARCHE Пачатак» прымаецца ва ўсіх аддзяленнях «Белпошты».

←Апошні “Дзеяслоў” зь мяккім знакам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика