Новая кніга Дзядзькі Рыгора

Источник материала:  
28.12.2009 12:26 — Новости Культуры

«Навошта» — новая кніга народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, аздобленая здымкамі фатамастака Джона Кунстадтэра, пабачыла свет у Мінску.

Новая кніга Дзядзькі Рыгора

Рыгор Барадулін. Навошта: вершасказы. уклад. Алесь Камоцкі. Фотамастак Джон Кунстадтэр. — Мінск: Медысонт, 2009. — 162 с., 1000 ас.

Беларускія вершасказы, запачаткаваныя яшчэ Алесем Разанавым, — згусце паэтычнай мудрасці, зашыфраванае ў кароткія, амаль тэлеграфічныя словаспалучэнні, якія вядуць свой радавод ад пазачасовых трапнасцяў старазапаветных прарокаў, ад зачараванага трапяткасцю прыроды японскага хоку і ад сцюдзёнай вытанчанасці сярэднявечных афарызмаў.

Буслянкі, крыжы, бабулькі-сялянкі і сцэны з вясковага жыцця, заснятыя амерыканскім фатографам Джонам Кунстадтэрам, — адно праваднікі ў свет сталай барадулінскай паэзіі, у высокачастотны мысленчы рэгістр, дзе замілаванне прыродай і светам рэчаў нябачна узносіцца ў замілаванне людствам.

Яшчэ:

Рыгор Барадулін

Вершасказы

***

Наступнае наступае на мазалі мінуламу.

***

Дарога расце ўсё жыццё.

***

Неахвотна старэе святло.

***

Хмары — неслухі неба.

***

Джон Кунстадтэр працаваў намеснікам амбасадара ЗША у Беларусі ў 2000-2001 гг. Вялікі аматар фота, ён зрабіў цэлую калекцыю беларускіх фотаздымкаў, пабачыць якія можна на адмысловым сайце www.radzimaphoto.com. Там жа можна даведацца пра аўтара падрабязней.

←Сегодня Международный день кино.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика