Славацкі і Беларусь
У музей гісторыі Вялікай Айчыннай (пр. Незалежнасці 25А) праходзіць выстава, прысвечаная класіку польскай літаратуры Юльюшу Славацкаму. На 50-ці рарытэтных паштоўках (у павялічаным памеры) — родныя і любыя сэрцу мясціны аднаго з найвялікшых польскіх паэтаў эпохі рамантызму. Літоўскія і палескіх краявіды, вулкі Варшавы, старая Вільня, крушні Наваградку… Наваградку? Як высвятляецца, не толькі Адам Міцкевіч мае дачыненне да цяперашняй Беларусі.
«Можна сцвярджаць, што Славацкі зведаў нашу зямлю, — кажа даследчык даўняга побыту, краязнаўца, прафесар Адам Мальдзіс. — Па-першае ён ездзіў на вакацыі на родную Валынь з Вільні, дзе вучыўся, праз Пінск. А на Ашмяншчыне дык наагул часта гасцяваў на сядзібе ўніверсітэцкага рэктара Яна Снядзецкага».
Дадамо толькі, што дзеянне ранняй паэмы Славацкага «Міндоўг» часткова адбываецца ў Наваградку, і таму ў сваіх падарожжах паэт не мог абмінуць крушняў першай сталіцы ВКЛ.
Паштоўкі, прэзентаваныя на выставе, належаць вядомаму калекцыянеру Ўладзіміру Ліхадзедаву. Славу яму прынёс дыхтоўны збор рарытэтных паштовак і здымкаў, па якіх можна прасочыць шмат якія старонкі айчыннай гісторыі. На аснове ліхадзедаўскай калекцыі выйшла колькі кніг-албомаў: «Минск: путешествие во времени», «Знiчкi айчыны», «Беларусь глазами немецкого солдата».
«Шмат хто ўкладае грошы ў кватэры, машыны, а спадар Уладзімір укладае ў культуру, нашу культуру», — кажа Серж Мінскевіч, перакладчык Юльюша Славацкава на беларускую.
Выстава адкрыта для наведвання да 1 сакавіка 2010 г.