Памерла славутая ангельская перакладчыца Вера Рыч

Источник материала:  
Памерла славутая ангельская перакладчыца Вера РычЯе першы пераклад на ангельскую зь беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхэнскай газэце «Бацькаўшчына» ў 1957 годзе. В.Рыч пераклала Купалу, Коласа, Арсеньневу, Багдановіча, Гаруна, Цётку, Геніюш, Бядулю, Крапіву, Іпатаву, Гілевіча ды іншых.

Яна нарадзілася 24 красавіка 1936 года ў Лёндане. У 1960 годзе выйшаў яе
першы зборнік паэзіі «Outlines» («Абрысы»). У 1963 годзе выйшаў яе другі зборнік вершаў «Portents and Images» («Знакі й вобразы»).

У 1969 годзе часопіс «Nature» прапанаваў Веры Рыч працаваць карэспандэнтам па Ўсходняй Эўропе ды СССР. У Беларусь яна трапіла толькі ў 1991 годзе. Пасьля яна прыяжджала ў Беларусь раз на год ці паўгоду. У 1971 годзе пад патранатам ЮНЭСКА выйшла першая ў сьвеце анталёгія беларускай паэзіі на заходняй мове «Like Water, Like Fire: An Anthology of Byelorussian Poetry from 1828 to the Present Day» («Як вада, як агонь: Анталёгія беларускае паэзіі ад 1828 года да сучаснасьці»). Але ў Савецкім Саюзе з прычыны непаліткарэктнасьці гэту кнігу выдалілі з продажу. У 1977 годзе выйшаў пераклад «Тараса на Парнасе» (пераклалі Вера Рыч ды Арнольд Макмілін).

У 2004 годзе выйшаў новы зборнік беларускай паэзіі ў перакладзе Веры Рыч «Poems on Liberty: Reflections for Belarus» («Вершы на Свабоду: Роздумы пра Беларусь»).
У 1970—1990 гады Вера Рыч шчыльная супрацоўнічала з дэмакратычнымі рухамі і рухамі ў абарону правоў чалавека у Савецкім Саюзе. Працавала ў Польшчы («Салідарнасьць») і Вугоршчыне.

Сярод яе ўзнагародаў - прэмія імя Івана Франка (у гонар 40 гадовага служэньня ўкраінскай літаратуры). Вера Рыч працавала над перакладам «Новай Зямлі» Якуба Коласа.

Здымак Андрэя Лянкевіча.

←В Купаловском театре состоится премьера спектакля Translations в постановке Николая Пинигина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика