“Шлях” на вышыні 350 метраў над зямлёй
22.12.2009 15:57
—
Новости Культуры

Упершыню за аснову кліпа беларускага выканаўца быў узяты рэальны палёт на цеплавым аэрастаце (паветраным шары). Здымкі кліпа ажыццявіла прадакшн-студыя “Экстрым ТВ” пры падтрымцы РА “Проста” і Гродненскага аэраклуба.
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Адметнасць кліпа ў тым, што ў ім не выкарыстоўваліся пастаноўкі, акторы і г.д. – спявачка разам са здымачнай групай трапляе ў “прапанаваныя абставіны”. У ролі фатографа выступіў фотамастак Аляксей Пацёмкін, прычым падчас здымак кліпа праходзіла рэальная фотасесія.
Паветраныя здымкі праходзілі ў кастрычніку, доўжыліся каля гадзіны, пры гэтым аэрастат дасягаў вышыні 350 метраў.
Песня “Шлях” была напісана ў 2009 годзе. Упершыню была выканана на фестывалі бард-рока і акустычнага рока “ВертіФэст” пад Кіевам. Дарэчы, і песня, і беларуская мова былі цёпла сустрэтыя ўкраінскай публікай, а Вольга Акуліч увайшла ў лік пяці лаўрэатаў фэсту. Трэк “Шлях” увайшоў у альбом “Трохкутнік”, запіс якога нядаўна завяршыўся. Пакуль дэма-версія альбома даступна для праслухоўвання TUT: http://www.musicdepo.ru/users/werasen/.
Вольга Акуліч — аўтар-выканаўца ўласных песень, пераможца "Бардаўскай восені-1999". Доўгі час яе не было відаць і чуваць у музычнай тусоўцы. У 2008 годзе адбылося вяртанне Вольгі да творчасці, але не як выканаўца-адзіночкі, а як лідэра праекта WERASEN.
WERASEN — гэта творчасць на мяжы бардаўскай песні і акустычнага року, тонкая лірычная паэзія і вытанчаная беларуская мова.
Фота KDFisher