Часопіс "Дзеяслоў" змяняе правапіс

Источник материала:  
21.12.2009 17:09 — Новости Культуры
Часопіс "Дзеяслоў" з наступнага года пераходзіць на наркамаўку. Гэта абумоўлена прыняццем новых правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, якія пачынаюць дзейнічаць з 1 верасня 2010 года.

"Было шмат зваротаў ад настаўнікаў з просьбай перайсці на школьны правапіс, каб яны маглі даваць чытаць часопіс вучням. Бо ў "Дзеяслове" друкуюцца аўтары са школьнай праграмы, жывыя класікі", — кажа галоўны рэдактар часопіса Барыс Пятровіч.

Зараз "Дзеяслоў" выдаецца адным з варыянтаў класічнага правапісу. Часопіс уваходзіць у лік незалежных выданняў, якім дзяржаўныя прадпрыемствы "Белкніга" і "Белсаюздрук" адмовілі ў распаўсюдзе. Пераход на наркамаўку, на думку Барыса Пятровіча, наўрадці вырашыць гэтыя пытанні. "Гэта не залежыць ад правапісу. Прычыны хутчэй іншыя — палітычныя", — падкрэслівае сп. Пятровіч.

←Купалаўскі парк патрабуе новых скульптур

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика