Вялікі канцэрт N.R.M.

Источник материала:  
Вялікі канцэрт N.R.M.Гурт N.R.M. адсвяткаваў дзень народзінаў акустычным канцэртам у КЗ «Мінск», раздаючы гледачам калядныя падарункі і ўзгадваючы розныя перыяды музычнага праекта.

Падчас канцэрта гучалі песні розных часоў і нават розных музычных праектаў: гурта «Мроя», а таксама з дыскаў «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар»… 

– Відаць, для многіх гэта была прэм’ера песні! – зазначыў Лявон Вольскі, праспяваўшы «Зямлю» -- песню «Мроі».

– Вы не думайце, што ўсё будзе так нудна, – падбадзёрыў залю Лявон Вольскі пасля першых лірычных песень. – Будуць яшчэ розыгрышы, падарункі!

І чаканні заінтрыгаваных прыхільнікаў лідэр N.R.M. не падмануў. Вольскі паказваў калегам раздрукаваны план залі, тыя наўздагад асадкай ставілі там кропку і «траплялі» на нечыя месца, уладальнікі якіх атрымлівалі ад музыкаў перадкалядныя падарункі. 

Яшчэ адзін святочны канцэрт, толькі ўжо электрычны, «NRM» зграе 10 лютага ў клубе «Рэактар».

– Прыходзьце! – запрашаў прыхільнікаў Лявон са сцэны КЗ «Мінск». – Месца хопіць усім!

Квіткі ўжо ў продажы (толькі танцпол).

←Atlantica, Da Vinci і Юры Дземідовіч пераспявалі свае хіты па-беларуску на CD праекту «Тузін.Перазагрузка»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика