Ажываюць міфы ў Паазер'і

Источник материала:  
Ажываюць міфы ў Паазер'іПрадзед Дзеда Мароза пабудаваў у Пастаўскім раёне вёску для сустрэч з турыстамі
Дырэктар Пастаўскага цэнтра турыстычных паслуг Ягор Шушкевіч пераканаўча расказвае аб тым, што Зюзя Паазерскі — персанаж старажытнаславянскай міфалогіі, бажаство холаду і марозу, а яшчэ яго часта завуць прадзедам Дзеда Мароза. Пяты год Зюзя жыве пад Паставамі, на Віцебшчыне, і, мяркуючы па ўсім, яму там добра. Вакол збіраецца ўсё больш старажытнаславянскіх бажкоў, для якіх ён пабудаваў сваю Зюзеву ваколіцу. Сярод навасёлаў — Лазнік, для яго Зюзя змайстраваў лазню. Ёсць і Хапун, якому, праўда, жыллё не трэба: яму падавай гарэз, каб пасадзіць іх у вялізны мех ды паляцець з імі за далёкія далечы. З некаторымі жыхарамі магічнай вёскі гасцям можна пазнаёміцца, а іншых толькі пабачыць у партрэтнай Галерэі духаў. Ды яно і лепш, бо нездарма ж кажуць: не будзі ліха, пакуль яно ціха…
Яшчэ адным дзівацтвам Зюзевай ваколіцы стане Музей абярэгаў. Пад страхой вясковага хаты Зюзя сабраў усё, што, па меркаванні нашых продкаў, валодае абярэжнай сілай — вілы, венік, і нават парог… І гатовы расказ-ваць пра кожны прадмет. Як адзначыў Ягор Шушкевіч, Зюзя дакладна зверыў свае веды пра абярэгі з тым, што напісалі фалькларысты і знаўцы народнай культуры. Свой юбілейны сезон Зюзя Паазерскі пачне 18 снежня. Як і раней, першымі гасцямі яго стануць мясцовыя школьнікі. Прадзед Дзеда Мароза звычайна частуе ўсіх у гасціннай карчме гарачай травяной гарбатай з самавара, блінамі і пернікамі, выпечанымі па старадаўніх рэцэптах. У сядзібе будзе працаваць кірмаш народных рамёстваў “Паазерскія забавы”, каб сувенір ад Зюзі змог павезці кожны хто пажадае. Па традыцыі чакае гасцей абноўленае тэатралізаванае шоў. Інтрыга яго такая: сталая спадарожніца Зюзі, цётка Завея, выкавала ледзяны куфар, схавала туды сакрэт, які і адкрые гасцям.
Між іншым, летась пад час зімовых канікулаў рэзідэнцыю Зюзі Паазерскага наведалі больш за 5 тысяч чалавек, сярод якіх турысты з Расіі, Кітая, Германіі, Італіі, Польшчы. А сёлета турфірмы ўжо пачалі браніраваць для жадаючых пажаданую дату сустрэчы з Зюзем Паазерскім.

Дзіяна Курыла

←КТО НА СВЕТЕ ВСЕХ МИЛЕЕ?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика