Зянон Пазьняк: “Рэалізавацца ў духу, у Вечнасьці”
10.12.2009
—
Новости Культуры
Навумчык: Зянон Станіслававіч, гэта, калі не памыляюся, дванаццатая кніга, выдадзеная Вамі на эміграцыі. І, магчыма, самая нечаканая. Папярэднія былі, у пэўным сэнсе, прадказальныя. Апошняя, “Нацыянальныя каштоўнасьці” – была прысьвечаная праблемам станаўленьня нацыянальнай сьвядомасьці, перад гэтым быў першы том “Развагаў” – артыкулы і выступы 1990- 1996 гадоў. Выйшлі ў Вас і кнігі паэзіі, і паэма “Вялікае Княства”. Усё гэта зразумела для палітыка і для паэта. А “Парсіваль”… Гэта легенда, якая сягае ў сярэднявечча, і яе выданьне мае хутчэй акадэмічны, навуковы характар. Чаму Вам падалося гэта патрэбным менавіта цяпер? Чаму гэтая кніга такая важная для Вас? Хто яе фінансаваў?
Пазьняк: ... Вельмі важна, каб былі сьветлыя творы, сьветлая літаратура, сьветлыя прыклады, якія парушаюць пытаньні сэнсу чалавечага існаваньня, якія прымушаюць чалавека задумацца над тым, дзеля чаго ён жыве, дзеля якой мэты. Гэта вельмі істотна. Бо чалавек не жыве толькі фізычным існаваньнем і толькі дзеля фізычнай мэты, ён вылучаецца ў прыродзе тым, што ён мае свабодную волю і свабодны дух. І ён імкнецца рэалізавацца ў духу. Гэта значыць -- рэалізавацца ў Вечнасьці. Калі гэта зачынена -- чалавек і грамадзтва не разьвіваюцца, яны дэградуюць. І вось такія творы павінны быць у нашай духоўнай культуры. Яны ёсьць у нашай літаратуры, у нашым фальклоры, у нашай культуры. Але павінны быць і тыя творы, якія ўздымалі ўсё чалавецтва, уздымалі эўрапейскую цывілізацыю.
І вось у 96-ым годзе, выпадкова, будучы ў беларускай царкве ў Брукліне, у пыльнай шафе я знайшоў тоненькі асобнічак на жоўтай паперы з апілкамі – “Парсіваля”. Потым я зацікавіўся гэтым, даведаўся, як быў зроблены пераклад. Пераклад быў зроблены ў лягеры для беларускіх уцекачоў у ангельскай зоне акупацыі, у пасёлку Ватэнштэдт, у 47-ым годзе. У тым лягеры было ня больш 350 беларусаў. Але гэта была як маленькая дзяржава -- там і выдаваліся часопісы, і была скаўцкая арганізацыя, праводзіліся плебісцыты, былі дыскусіі... І ўвесь гэты лягер жыў ня толькі выжываньнем (бо праблема была -- "што паесьці?"), а жылі думкамі - што ж будзе зь Беларусьсю? І як маглі, у той цяжкі пэрыяд стараліся дапамагчы Беларусі. І вось некалькі чалавек (сярод іх праўнік, Леанід Галяк, які ніколі не займаўся літаратурай, але, трапіўшы ў такую сытуацыю, ён вырашыў перакласьці "Парсіваля" з нямецкай мовы дзеля таго, каб паспрыяць Беларусі), -- яны гэта зрабілі. Галяк і малады Янка Сурвілла. Гэта быў невялікі тыражык, выдадзены на ратапрынце, можа, якіх пару дзесяткаў, ну ня больш ста экзэмпляраў, улічваючы, што і людзей там было тры сотні. І вось гэты экзэмплярчык я знайшоў у Брукліне.
Я цікавіўся ў людзей са старой эміграцыі, мала хто памятае, але хто памятае, казалі, што былі вялікія прэтэнзіі да мовы перакладу. І праўда, адчуваецца падрадкоўнік, шмат такіх слоў-калекаў, правінцыялізмаў, дрэнна апрацаваны быў гэты пераклад... Але сама зьява, сама праца, магутная, яна на мяне паўзьдзейнічала, што ў тых умовах, калі звычайны чалавек хоча выжыць і думае толькі пра хлеб -- гэтыя людзі думалі пра ўсю Беларусь, пра дух. І тады ў мяне зьявілася такая думка, каб выдаць такую кніжачку. у 2001 годзе мне ўдалося гэта зрабіць у часопісе "Беларускія ведамасьці", я паправіў тэкст, пастараўся давесьці да ладу гэты пераклад. І вось цяпер, цяпер удалося выдаць гэтую кніжачку асобным выданьнем, і практычна так, як я хацеў. У пэўнай ступені, гэта была мая мара апошніх гадоў...