Украінскія пэты перелезуць праз беларускую мяжу

Источник материала:  
09.12.2009 18:40 — Новости Культуры
12-13 снежня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва "Ў" будзе праходзіць першы фестываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі "Пералаз", наведнікі якога змогуць атрымаць асалоду ад незадэклараваных украінскіх вершаў, думкаў і перажыванняў.

"Пералаз" - гэта своеасаблівы адказ фестывалю "Беларуская вясна", які тры гады запар прадстаўляў беларускую неафіцыйную культуру ва Ўкраіне. Такім чынам арганізатары вырашылі выраўнаваць баланс культурнага абмену паміж нашымі дзяржавамі, ўзмацніўшы напрамак Кіеў-Мінск.

У Мінск прыедзе ўкраінскі паэт і перакладчык Сашко Ірванец, каб разам з Уладзімірам Арловым сустрэцца з беларускімі чытачамі. Слэмеры Дмытро Лазуткін, Арцём Паляжака, Паўло Карабчук у складзе ўкраінскай паэтычнай зборнай, дадуць бой магутнай беларускай камандзе; вядучым слэму - слэм-майстрам будзе Андрэй Хадановіч.

Арганізатар фестывалю - творчая ініцыятыва "Беларускі дэсант", супольнасьць неабыякавых да свежай і актуальнай беларускай культуры ўкраінскіх грамадзянаў, гатовых прасоўваць яе ва Ўкраіне. Гэтая фармацыя дапамагае цікаваму беларускаму contemporary art знаходзіць свайго спажыўца ва Украіне, а цяпер прадстаўляе ўкраінскае мастацтва ў Беларусі.

"Пералаз" гасцінна прымае ў сваю творчую прастору галерэя сучаснага мастацтва " Ў ", якая знаходзіцца па адрасу пр. Незалежнасці, 37а. Праграма, афіша і ўся свежая інфармацыя пра фэст – на сайце.



←В Минске отметили 118-ю годовщину со дня рождения Максима Богдановича

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика