Пачынаецца «Кліп-Марафон-2009»

Источник материала:  
25.11.2009 21:15 — Новости Культуры

Першая прафесійная інтэрнэт-радыёстанцыя Беларусі NETradio сумесна з творчай ініцыятывай «МАРАфон» аб’яўляюць аб пачатку другой штогадовай прэміі беларускага музычнага відэа «Кліп-Марафон-2009».

Першая прэмія прайшла ў мінулым годзе, і па яе выніках пераможцамі сталі кліпы «Тры янгалы» («Тройца»), «Дажджамі» (B.N.), «Падае дождж» («Крама») і «Tanki» (ZIGZAG).

Сёлетняя прэмія падвядзе вынікі айчыннага кліпмэйкінгу за 2009 г. Экспертамі былі вылучаныя 7 кліпаў, якія пазмагаюцца паміж сабой за званне найлепшага. «Кліп-Марафон» не адыходзіць ад сваёй традыцыі: абіраць найлепшы кліп давядзецца прыхільнікам беларускай альтэрнатывы. Цягам трох тыдняў, з 1 па 21 снежня, кожны наведвальнік старонкі NETradio зможа прагаласаваць раз на дзень за ўлюбёнае відэа.

Па сканчэнні галасавання аргкамітэт абвесціць імёны пераможцаў паводле выбару аўдыторыі і назаве імя найлепшага кліпа 2009 г. па версіі экспертаў. Пераможцы прэмі выступяць ў наступным годзе на канцэртнай частцы прэміі «Кліп-Марафон».

←В Витебске впервые проходит выставка оригинальных произведений Язепа Дроздовича

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика