Кляштару брыгітак у Гродне — 375 гадоў + фота

Источник материала:  
25.11.2009 15:36 — Новости Культуры

Фундаваны магнатамі Весялоўскімі кляштарны комплекс брыгітак і брыгітан уяўляе сабой унікальны для Беларусі помнік архітэктуры ранняга барока.

Кляштару брыгітак у Гродне — 375 гадоў + фота

Кляштару брыгітак у Гродне — 375 гадоў + фота

25 лістапада (паводле новага летазлічэння) 1634 года ў Гродне маршалак Вялікага княства Літоўскага Крыштаф Весялоўскі і яго жонка Аляксандра заснавалі кляштар брыгітак, помнік архітэктуры ранняга барока.

Да канца XVIII стагоддзя тут жа былі ўзведзеныя каменны касцёл, жылы корпус, агароджа з брамай, гаспадарчыя пабудовы, разбітыя гарод, сад. Асобна стаяла званіца-капэла, якая існавала да пачатку 1960-х гадоў.

Кляштару брыгітак у Гродне — 375 гадоў + фота

З агароджы комплексу ў выглядзе глухой каменнай сцяны з невялікімі шасціграннымі вежамі па кутах, захаваліся толькі дзве. У 1950-80-я гг. кляштар не дзейнічаў, а ў 1992 г. касцёл ізноў быў асвечаны.

Не кожны жыхар гораду звяртае ўвагу на ляпніны, якой аформлены ўваход — гэта даволі цікавая і рэдкая для Беларусі дэталь. Фрыз вакол усяго будынка ўпрыгожаны паласой дэкаратыўнага жывапісу. У архітэктурных дэталях адзначаецца значнае адхіленне ад канонаў класічных формаў, своеасаблівая трактоўка асобных элементаў, якія толькі аддалена нагадваюць формы заходнееўрапейскага барока.

За касцёлам цудам захавалася самы стары драўляны будынак у Беларусі 1630-х гадоў. Збудаваны ён без адзінага цвіка. Яго першае прызначэнне — жытло для манашак-брыгітак. Адносна нядаўна тут было памяшканне бальніцы, дзе вёў прыёмы ўрач-псіхіятр. Зараз памяшканне вызваленае.

Блог Гродно s13

←Летопись Минска - за годом год. 25 ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика