I васiлькi званiлi ў жыце...
I васiлькi званiлi ў жыце...
Народ должен помнить своих поэтов. К сожалению, не так много в наших городах памятников, музеев, улиц, хранящих их память... Поэт–фронтовик Кастусь Киреенко — один из тех, кто, несомненно, этого заслуживает. Родился Константин Тихонович в 1918 году в бедной крестьянской семье в деревне Гайшин Славгородского района Могилевской области. Окончил пединститут, а через год — война... Он прошел фронтовыми дорогами, был башенным стрелком танка, затем — корреспондентом военной газеты, был тяжело ранен, но не забывал о творчестве и в самом пекле. Первая его книга «Ранак iдзе», в которую вошли стихи, писавшиеся в перерывах между боями, появилась в победном 1945–м. После этого были многочисленные сборники, поэтические и прозаические, работа главным редактором журналов «Бярозка» и «Полымя», звание заслуженного деятеля культуры БССР, литературная премия имени Янки Купалы. Умер поэт в 1988 году. А теперь стало известно: одна из проектирующихся улиц Минска станет носить имя Кастуся Киреенко.
Вясёлка
Ад лiўня вострага аж колка
Было, — не ступiш басанож...
Ды раптам яркая вясёлка
Так цёпла
ўспыхнула
Паўз Сож...
I лiвень стаў цiшэць. Зарнiца
Стрымала тупат перуноў.
Хоць з хмар не перастала лiцца,
Ды неба ўжо яснела зноў.
Ля сцежак вабна пахла квецень.
Дужэлi ногi на бягу.
I пад вясёлку мчалi дзецi —
Як пад вясёлую дугу.
I нехта iм крычаў: — Бяжыце,
Там сонца вунь, там лiвень сцiх!..
I васiлькi званiлi ў жыце
Званамi сiнiмi для iх...
Ранак iдзе
Што гэта? Што гэта чутна далёка?
Быццам гамонiць, пяе?
Вецер, прачнуўшыся, кратае блёкат.
Гутарыць з вербай, прабуе ў асоках
Цымбалы свае.
***
Што гэта? Што гэта свецiцца ў змроку?
Меркне, не гасне нiяк.
Зорка шукае адцвiўшую зорку,
Дужыцца ўзняцца над Сожам шырокiм.
Зялёны маяк.
***
Дзе гэта? Дзе гэта песня зязюляй,
Чуеш? Ку–ку ды ку–ку?
Сына ў калысцы галубiць матуля,
Дзеўчына з ночы па любым сумуе —
Адзiн на вяку.
***
Шырыцца, шырыцца, плешча, бы хваля,
Гукаў настройны мажор.
Унь умываюцца золакам далi,
Унь заранiцы пялёсткi апалi
На поле, на бор.
***
Што ж гэта, што — цераз пушчы, па нiвах,
Шляхам, уброд па вадзе,
З яснай усмешкай, прыгожай на дзiва,
Быццам крадзецца — а смела, iмклiва?..
То ранак iдзе!
1941
На полi бяссмерця
Не паклаў нават ранца ўголаў,
Не ацёр i крывавага поту,
Злёг навекi на ўзмежку голым
Баец пяхоты.
***
Дагараюць чужынцаў танкi,
Бой на захадзе ўжо далёка.
На загоны сышла заранка
Нячутным крокам.
***
Падымае, цалуе травы,
Што зламаны нагой варожай.
I ўжо вецер лясны ласкавы
Запеў над Сожам
**
Пра бяссмерце байца пяхоты.
А юнак усё сцiскае зброю,
Быццам снiць, што iзноў камроты
Гукнуў да бою.
***
Рукi прагнуць падняць гранату...
Ловiць слых гром гарматны рэдкi...
Спаў салдат. З–пад крывi салдата
Прарасталi кветкi.
1945