Шведскi “Флэш-квартэт” выступiць у Мiнску

Источник материала:  
14.11.2009 14:22 — Новости Культуры
17 снежня ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт легендарнага шведскага струннага квартэта “Флэш-квартэт”, арганізаванага пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Мінску, Шведскага інстытута і Міністэрства культуры РБ.

“Флэш-квартэт” – унікальны шведскі струнны квартэт. Назва паходзіць ад гурта, які складаецца са струннага квартэта плюс ударніка. Музычны стыль гурта вар’юецца ад класічнай струннай музыкі да эксперыментальнага року.

Колькасць аматараў “Флэш-квартэта” няспынна павялічваецца. Іх зачароўвае спалучэнне класічнай вытанчанасці, дысананснага року, магутных басовых пройгрышаў, клубных рытмаў і прывіднай атмасферы.

Гэты нестандартны квартэт з элементамі электроннай музыкі быў створаны ў 1985 годзе. Першы альбом меў назву “Meat Beat”, за ім паследаваў шэраг запісаў і сумесных праектаў, такіх як, напрыклад, “Flow”, у якім удзельнічала шмат папулярных шведскіх выканаўцаў. Поспех дыска быў адзначаны прэміяй “Грэмі”. На працягу некалькіх год гурт супрацоўнічаў з вакалістам Фрэдзі Уолдынгам, у дадзены момант “Флэш-квартэта” выконвае інструментальную версію.

“Флэш-квартэт” стварае музыку да фільмаў і піша для некторых буйных тэатраў і танцавальных гуртоў краіны. Сярод яго твораў былі мюзікл Матса Экса “Appartement”, які меў вялікі поспех і ставіўся ў парыжскай Оперы, а таксама “Fluke” для Кульберг-балета.

У склад “Флэш-квартэта” ўваходзяць: Матыяс Хелдэн – віяланчэль, Ор’ян Хёгберг – скрыпка, Себастыян Эберг – віяланчэль, Крысціян Ульсан – ударныя, кампутарная апрацоўка і сэмпліраванне.



←Полька беларуская

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика