Памёр Клод Леві-Строс

Источник материала:  
04.11.2009 11:38 — Новости Культуры

Памёр Клод Леві-Строс

1‑га лістапада, але стала вядома тольки цяпер, пайшоў з жыцця Клод Леві‑Строс, французскі этнограф, сацыёлаг і культуролаг, стваральнік школы структуралізм ў этналогіі, тэорыі «Інцэсту» (адной з тэорый паходжання права і дзяржавы), даследчык сістэм сваяцтва, міфалогіі і фальклору.

Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і (Леві Страус) у Брусэли ў далёкім 1908 г. Cкончыў знакамітую парыжскую Сарбону — вывучаў права і філасофію. Пасля вучобы, замест добрай і спакойнай кар’еры, малады француз з левацкімі поглядамі едзе ў Бразілію, дзе вельмі хутка становіцца прафесарам універсітэта Сан‑Паўлу. Менавіта даследаванні індзейскіх плямён Бразіліі прынеслі маладому вучонаму вядомасць.

ІІ Сусветная вайна прымусіла Леві‑Строса выехаць з Парыжа ў ЗША. Дзё ён становіцца даследчыкам з сусветна вядомым іменем. Яму належыць больш за два дзесяткі грунтоўных прац па антрапалогіі, этналогіі, сацыялогіі. Строс быў восем разоў уганараваны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Не толькі французскімі і амерыканскімі, а таксама бразільскай, японскай і бельгійскай.

У 2008 годзе Леві‑Стросу споўнілася 100 гадоў і ён стаў першым членам Французскай акадэміі, які дасягнуў гэтага ўзросту. У тым жа годзе французская Бібліятэка Плеяды прыступіла да публікацыі яго прац, што звычайна пры жыцці аўтара не рабілася.

←На реставрации Мирского замка в 2009 году освоено Br13,5 млрд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика