Падарожжа па нерэальнасцi
04.11.2009
—
Новости Культуры
Першы Мiжнародны фестываль «Terra Nova» сабраў прафесiяналаў i аматараў лiчбавага мастацтва з Беларусi, Германii, Лiтвы, Польшчы, Расii, Украiны.
Мастакi спаборнiчалi ў васьмi намiнацыях: лiчбавае фота, камп’ютарная графiка, лiчбавы жывапiс, вiдэа-арт, вiдэаклiп музычны, анiмацыя, рэкламны ролiк i кароткi метр. Кажуць, што ўся прастора запоўнена iнфармацыяй. Вось i iдэя праекта фестывалю таксама, па прызнанні яго галоўнага куратара, старшынi грамадскага аб’яднання «Мiжнародная гiльдыя жывапiсцаў» Фёдара Ястраба, лунала ў паветры: “Мне проста ўдалося яе схапiць i распрацаваць канцэпцыю. Задума выспела сама сабою, бо дзесьцi ў кабiнетах цi майстэрнях працуюць таленавiтыя людзi. Фестываль дае iм магчымасць паглядзець на свае работы ў кантэксце творчасцi iншых мастакоў, каб убачыць свае плюсы i мiнусы”. Фёдар Ястраб упэўнены, што камп’ютарныя тэхналогii — і iнструмент, і аснова новай культуры, якая патрабуе iншага мыслення, не падпарадкаванага законам класiчнага мастацтва.
Сапраўды, у вiртуальнай прасторы можна не толькi ствараць новыя рэальнасцi, але i спрабаваць разабрацца са светам, якi ўжо iснуе. Узняць, скажам, вострыя праблемы i зноўку паставiць вечныя пытаннi, як гэта зрабiў, напрыклад, Аляксей Паўлоўскi. Яго трыпцiх «Паслязаўтра» паказвае свет пасля канца свету: змрочная карцiна апакалiпсiса, у якой цяжка злавiць нiць будучынi... Пра “марыянетачнасць” жыцця задумалiся фотамастакi Андрэй Шчукiн i Дзянiс Нядзельскi. У сумеснай чорна-белай серыi «Lovely toys» яна стварылi эфект палёту i неверагоднай лёгкасцi, якiя заменьваюць людзям-цацкам свабоду. Але вуглаватасць, робленасць iх поз нагадвае пра нябачныя вяровачкi ў руках лялькавода...
Да пошуку новага героя сучаснасцi звярнуўся Антон Баранаў. З яго работ глядзяць зарэтушаваныя Ван Гог, Мона Лiза i Мадзiльянi. Тэму ўнутранай сутнасцi чалавека распрацоўвае Вадзiм Качан. Яго работы з цыкла «Унутраныя светы» на дзiва сугучныя з праблематыкай рамана «Вавёрка» Анатоля Кiма. Фотаздымкi быццам пытаюць у наведвальнiкаў: якая пачвара сядзiць унутры вас? цi можна «ачалавечыць» гэтага звера?
Лiчбавае мастацтва дае магчымасць сумяшчэння культурных пластоў, выявы прыхаваных пачуццяў. Павел Амялюсiк змяшчае сваiх гераiнь у iншую рэальнасць, якая напоўнена зашыфраванымi сiмваламi наслоеных эпох. Яго «Парадны партрэт жонкi Шэкспiра» — добры прыклад таго, як з дапамогай камп’ютарнай апрацоўкi можна паказаць унутраную прыгажосць, духоўны свет асобы. Тэхнiкай “сумяшчэння часоў” вылучаецца і фотамастак Валерый Вядрэнка. Яго работы распавядаюць пра лёсы i сутнасць таго, што трапiла ў аб’ектыў. Яшчэ раней ён уразiў мяне работамi, прысвечанымi Лошыцкаму парку.
Лiчбавае мастацтва мае сваiх прыхiльнiкаў i працiўнiкаў. Але зразумела адно: “Terra Nova” не засталася terra incognita.
На здымку: Такой уяўляе восень мастачка Н. Шутанбаева.
Нiна Шпакоўская