Гогаль і Шагал

Источник материала:  
Адбылася прэзентацыя рэпрадукцый афортаў Марка Шагала да паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы”.

Гогаль і ШагалСувенірнае выданне тыражом 5 тысяч экземпляраў выпушчана Мінскай друкарскай фабрыкай Дзяржзнака сумесна з музеем Марка Шагала ў Віцебску. Яно аформлена ў выглядзе набору з 96 паштовак з рэпрадукцыямі афортаў Шагала і адпаведнымі цытатамі з паэмы Гогаля на рускай і англійскай мовах. Паштоўкі змешчаны ў шкатулцы, вырабленай у выглядзе кнігі.

Выданне прысвечана 200-годдзю з дня нараджэння Мікалая Гогаля. Аўтар праекта, дырэктар музея Марка Шагала ў Віцебску Людміла Хмяльніцкая, пераканана, што рэпрадукцыі знойдуць попыт не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, і неўзабаве стануць бібліяграфічнай рэдкасцю.

Серыя з 96 афортаў была створана Шагалам у 1920-я гады ў Парыжы на заказ выдаўца Маршала. Аднак кніга Гогаля на французскай мове з ілюстрацыямі Шагала ўбачыла свет у Парыжы толькі ў 1948 годзе, і ў тым жа годзе яе адзначылі прызам на Венецыянскім біенале графікі. А ў 1999 годзе афорты былі падораны віцебскаму музею ўнучкамі Шагала Мерэт Мэер-Грабер і Бэлай Мэер.

Марат Гаравы

←Ад Коласа спакон вякоў…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика