Здымуць новы фільм па рамане Караткевіча
02.11.2009 12:15
—
Новости Культуры
Беларусь і Расія вядуць перамовы пра стварэнне фільма па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».
Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Старшыня ТРА Саюзнай дзяржавы Ігар Угольнік адзначыў, што «мы ўжо рыхтуем сцэнар фільма.
Дзякуючы такой кінакарціне расійскі глядач зможа пазнаёміцца з беларускай літаратурай, а беларускі глядач убачыць свой любімы раман у сучасным кіно».
Папярэдняя фільм па рамане «Чорны замак Альшанскі» быў зняты ў 1983 годзе Міхаілам Пташуком.