У Беларусь перадалі з Варшавы 48 копій партрэтаў Радзівілаў

Источник материала:  
27.10.2009 11:18 — Новости Культуры

У пасольстве Беларусі ў Польшчы ў панядзелак адбылася перадача 48 лічбавых копій партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў.

Гэта стала магчымым дзякуючы дамоўленасці, дасягнутай у ходзе работы Беларуска‑Польскай кансультацыйнай камісіі па пытаннях гісторыка‑культурнай спадчыны.

У цырымоніі перадачы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак, прадстаўнікі роду Радзівілаў — Эльжбета, Мацей і Мікалай, супрацоўнікі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, беларускія дыпламаты.

Віктар Гайсёнак выказаў удзячнасць польскаму боку за падрыхтоўку копій і іх перадачу Беларусі.

Копіі партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў у бліжэйшы час будуць дастаўлены ў Дзяржаўны гісторыка‑культурны музей‑заказнік «Нясвіж».

Роберт Нацкі, БЕЛТАM

←В Минске — концерты знаменитых немцев и день рождения «Будзьма!»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика