У Філармоніі — «Беларуская музычная восень»

Источник материала:  
20.10.2009 19:08 — Новости Культуры

У Вялікім канцэртным зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі — ХХХVІ міжнародны фестываль мастацтваў «Беларуская музычная восень».

22 кастрычніка — канцэрт Народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча, сімфанічнага аркестра «Маладая Беларусь» Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Прагучаць творы Ф.Шуберта, П.Чайкоўскага, Н.Рымскага‑Корсакава, Г.Даніцэці, А.Арэнскага, С.Манюшкі, Э.Тазелі, С.Гастальдоні.

25 кастрычніка —музычна‑літаратурная кампазіцыя па творах А.Пушкіна і П.Чайкоўскага «Яўгеній Анегін» і «Пікавая дама».

26 кастрычніка — выступае Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі. У праграме — творы Яўгенія Глебава.

27 кастрычніка — «Джазавыя вечары ў філармоніі». Выступае Аркадзь Шылкапер (валторна, флюгельгорн, альпійскі рог, live electronics) з аўтарскай праграмай «Hornology‑2»

28 кастрычніка — «Ігар Квашэвіч запрашае сяброў». У праграме класічныя, джазавыя і эстрадныя кампазіцыі.

29 кастрычніка — канцэрт лаурэатаў маскоўскага міжнароднага конкурса скрыпачоў імя Д.Ойстраха. У праграме: І.С.Бах, І.Брамс, Н.Паганіні, Э.Ізаі, М.Равэль, Ж.Бізэ.

30 кастрычніка — канцэрт «Запрашэнне ў краіну дзяцінства», прысвечаны 80‑годдзю з дня народзінаў Яўгенія Глебава.

31 кастрычніка — «Класік‑Дуэт». У праграме творы П.Сарасатэ, А.Вьетана, Дж.Гершвіна, А.Цыганкова.

1 лістапада — Астар Пьяцола «Жарсці па танга».

3 лістапада — выступае «Новы рускі квартэт» (Масква). У праграме творы Ф.Шуберта і І.Брамса.

4 лістапада — канцэрт «У садзе сусвету» у выкананні Надзеі Мікуліч і Грыгорыя Палішчука.

5 лістапада — «Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва» у выкананні Рональда Эбрэхта (ЗША). Прагучаць творы Ф.Пуленка, Г.Бранта, Н.Бруса, Дж.Кейджа, У.Олбрайта, Д.Харда, С.МакЦі.

6 лістапада — выступае Нацыянальны акадэмічны Народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча. У праграме — папулярныя песні ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна.

7 лістапада — выступае нацыянальны акадэмічны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча.

Пачатак канцэртаў а 19‑й.

←Реконструкцию Несвижского замка планируется завершить в 2011 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика