«Будзьма»: выйграй бясплатны білет на канцэрт!
Агульнанацыянальная грамадская кампанія «Будзьма беларусамі» 30 кастрычніка ў малой залі КЗ «Мінск» святкуе першую гадавіну дзейнасці. Для партнёраў і сяброў кампаніі адбудзецца канцэрт-шоу.
У канцэрце возьмуць удзел знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы ўсіх часоў і ўсіх пакаленняў — сябры кампаніі «Будзьма беларусамі!»: Рыгор Барадулін і Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, «IQ-48» і «ДетиДетей», Севярын Квяткоўскі і Анка Упала і шэраг іншых.
Квіткоў у продажы не будзе. А патрапіць на шоў у пастаноўцы рэжысёра Вітаўтаса Грыгалюнаса магчыма, выйграўшы ў конкурсе. Конкурс праводзіцца ў тры этапы: з 6 па 9 кастрычніка, з 12 па 16 кастрычніка і з 19 па 23 кастрычніка.
Калі ўзяць удзел у конкурсе з першага этапу, будзе дастаткова адказаць на 5 пытанняў, каб патрапіць у кола шчасліўчыкаў, сярод якіх лёсаваннем будуць вызначаныя ўладальнікі запрашальнікаў. Калі далучыцца з другога этапу, то трэба будзе адказаць на пытанні і першага, і другога этапаў конкурсу. Калі ж удзельнічаць у конкурсе з трэцяга этапу, то толькі правільна адказаўшы на ўсе без выключэння пытанні, ёсць шанец апынуцца сярод удзельнікаў адной з самых шыкоўных імпрэзаў кампаніі «Будзьма беларусамі!».
Глядзіце пытанні на www.budzma.org , дасылайце адказы на razam@budzma.org і, калі ласка, абавязкова пазначайце сваю зваротную сувязь (нумар мабільнага тэлефона і/ці адрас паштовай інтэрнэт-скрыні). Далучайцеся да святкавання гадавіны кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Будзьма разам, сябры!
Пытанні першага этапу:
1. Партнёрам якой тэлевізійнай перадачы з’яўляецца кампанія «Будзьма беларусамі!»?
а) «Зваротны адлік» (АНТ)
б) «Падарожжы дылетанта» (Першы канал)
в) «Пра мастацтва» (ЛАД)
г) «Новыя падарожжы дылетанта» (СТБ)
д) «120/80 weekly» (Першы музычны)
2. Які будынак з’яўляецца самым старым у Мінску?
а) Будынак кляштара бернардынцаў (сёння — Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва)
б) Марыінскі Архікафедральны касцёл
в) Свята-Петра-Паўлаўская царква
г) Касцёл Найсвяцейшай Троіцы (Св. Роха)
д) Дом-музей І з’езду РСДРП
3. Хто з’яўляецца аўтарам трылогіі «Пакутны век»?
а) Васіль Якавенка
б) Алесь Пашкевіч
в) Максім Гарэцкі
г) Севярын Квяткоўскі
д) Іван Мележ
4. Дзе размясціўся адзіны ў Беларусі Музей радзімазнаўства?
а) в. Пераброддзе Мёрскага р-ну
б) в. Александрыя Шклоўскага р-ну
в) в. Лявонпаль Мёрскага р-ну
г) в. Бянюны Ашмянскага р-ну
д) в. Гудзевічы Мастоўскага р-ну
5. Як называецца апошні альбом барда Алеся Камоцкага?
а) «51»
б) «9»
в) «13»
г) «69»
д) «48»