75-годдзю Вялікай Перамогі прысвечаны новы зборнік аўтарскіх работ «И память сердца говорит…»

Источник материала:  

75-годдзю Вялікай Перамогі прысвечаны новы зборнік аўтарскіх работ «И память сердца говорит…»Знамянальнай даце цяперашняга года — 75-годдзю Вялікай Перамогі прысвечаны новы зборнік аўтарскіх работ «И память сердца говорит…». Складальнік і аўтар зборніка — Людміла Ардынская, мясцовая пісьменніца, удзельніца народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.
Людміле Іосіфаўне тэма Вялікай Айчыннай вайны блізкая не толькі як грамадзяніну сваёй краіны, але і як дачцэ партызана, франтавіка, якой у спадчыну ад родных перадалася памяць аб трагічных падзеях мінулай вайны. Аўтар аддае даніну памяці загінуўшым і жывым, усім тым, хто абараняў нашу Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Зборнік «И память сердца говорит…» быў выдадзены дзякуючы спонсарскай падтрымцы раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” і яго старшыню Валерыю Інакенцьевічу Ану.
А. ФРОМЕРТАС, дырэктар ЦБС.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика