У Шаркаўшчынскім раёне ўбралі свірэпіцу
У ААТ “Княж” першымі сярод іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна вывелі на поле зернеўборачны камбайн. Сёлетнюю абкатку сталёвай машыны камбайнер Аляксандр Лаўрыновіч правёў на 30-гектарным полі. Мужчына ўбіраў свірэпіцу.
Трэба адзначыць, што на сённяшні дзень гэтую культуру ўбралі ва ўсіх гаспадарках раёна. Сярэдняя ўраджайнасць вышэй чым у іншых раёнах Віцебскай вобласці.
Сяргей РАЙЧОНАК,