Велападарожжа «Сцяжынкамі Драздовіча» пакінула мноства добрых уражанняў
4 ліпеня прадстаўнікі ГА «БРСМ» разам з супрацоўнікамі мастацка-этнаграфічнага музея імя Я.Драздовіча здзейснілі велападарожжа «Сцяжынкамі Драздовіча» — наведалі ваколіцы вёсак Германавічы і Лужкі, краявіды якіх любіў маляваць Язэп Нарцызавіч Драздовіч.
Разам з тым, удзельнікі падарожжа наведалі пахаванні воінаў і партызан, што загінулі у гады Вялікай Айчыннай вайны, а кіраўнік группы велавандроўнікаў Пучынская Іна Сямёнаўна арганізавала невялікую пашукова-даследчую работу: па архіўных звестках знайшлі месцы першапачатковых пахаванняў савецкіх салдат, а на гармаце (што ў Гарадцы) адшукалі нумар выпуску, для далейшага навуковага апісання помніка.
Падарожжа не толькі пакінула шмат уражанняў, але надала добры настрой усім удзельнікам велавандроўкі.
Міхаіл Пугаўка,
першы сакратар райкама ГА “БРСМ” .