Корманарыхтоўка ў ААТ «Жвіранка»

Источник материала:  
Корманарыхтоўка ў ААТ «Жвіранка»

механізатары і спецыялісты ААТ “Жвіранка”

У актыўнай фазе цяпер ідуць корманарыхтоўчыя работы ў сельгаспрадпрыемствах. Пасля дажджоў, значна падрасла трава на пашы. Гэта акалічнасць спрыяе аграрыям у справе корманарыхтоўчых работ.

Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, з якімі сутыкаюцца сельгаспрадпрыемствы, у кожнай гаспадарцы нарыхтоўка кармоў да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы ідзе належным чынам.

У ААТ “Жвіранка” на дадзеным відзе работ задзейнічаны два комплексы: КВК-800 і “Ягуар”. Зялёную масу зграбаюць дзве адзінкі тэхнікі, 6 трактараў адвозяць “зялёнку” ў сянажную траншэю.

— Працэс корманарыхтоўкі ў нас наладжаны належным чынам, — кажа дырэктар ААТ “Жвіранка” Пётр Ананька. — Запасныя часткі заўсёды ёсць у наяўнасці, механізатары працуюць бездакорна. Вось толькі існуюць некаторыя перабоі з дызельным палівам. Але гэту праблему мы стараемся вырашаць аператыўна.

У дзень нашага візіту ў гаспадарку нарыхтоўку кармоў праводзілі ў аддзяленні “Вішнявец”, каля вёскі Кубелеўшчына. Зялёную масу адвозілі ў сянажную траншэю на жывёлагадоўчы комплекс вёскі Вішнявец. У той дзень заканчвалі закладаць другую траншэю.

Корманарыхтоўка ў ААТ «Жвіранка»

Механізатар Віктар Цімафееў

У аддзяленні Каўшэлева, за вёскай Праўдзінскае, механізатар Віктар Цімафееў рулоніў правяленую масу цімафееўкі ў стрэйч-плёнку. Механізатар ужо не першы год задзейнічаны на гэтым відзе работ, справу сваю выконвае якасна. Вось і сёлета Віктар нарыхтоўвае кармы не толькі для сваёй гаспадаркі, але і быў задзейнічаны ў ААТ “Ельня-Агра”.

Летні дзень — год корміць. Таму ў ААТ “Жвіранка” не страчваюць часу, скарыстоўваюць кожную пагодную хвіліну, каб у тэрмін нарыхтаваць корм для жывёлы.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика