Кіраўнік раёна сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Буеўшчына” і жыхарамі аграгарадка Іёды

Источник материала:  

Кіраўнік раёна сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Буеўшчына” і жыхарамі аграгарадка Іёды
У межах адзінага дня інфармавання насельніцтва, які прайшоў 18 чэрвеня, старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Буеўшчына” і жыхарамі аграгарадка Іёды ў мясцовым сельскім Доме культуры. Асноўнай тэмай гутаркі стала “Рэспубліка Беларусь: упэўненым крокам па шляху незалежнасці”.

Дзмітрый Міхайлавіч падрабязна расказаў пра асноўныя дасягненні нашай краіны за перыяд яе незалежнасці з 1991 года. Кіраўнік раёна таксама спыніўся на пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Шаркаўшчынскага раёна за 2019 год і прагнозных паказчыках на сёлетні год.

Кіраўнік раёна сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Буеўшчына” і жыхарамі аграгарадка ІёдыУ час гутаркі прысутныя грамадзяне задавалі старшыні райвыканкама пытанні, якія з’яўляюцца для іх найбольш актуальнымі. Частку насельніцтва хвалюе праблема адсутнасці пітной вады ў некаторых дамах. Іншыя занепакоены графікам развозу газавых балонаў, які адбываецца ў час, калі гаспадары дамоў знаходзяцца на працы. Дзмітрый Ламака і кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Малюгіна запэўнілі, што дадзеныя пытанні будуць разгледзены ў працоўным парадку і абавязкова вырашаны.

У пачатку лета сёлетняга года на некаторых вуліцах аграгарадка Іёды быў пакладзены новы асфальт. Жыхары населенага пункта выказалі вялікую ўдзячнасць кіраўніку раёна за клопат і ўвагу да патрэб насельніцтва.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика