Да Дня медыцынскіх работнікаў: Лячыць дзяцей — найвялікшая адказнасць

Источник материала:  
Да Дня медыцынскіх работнікаў: Лячыць дзяцей — найвялікшая адказнасць

(злева направа) Таццяна Пука, Святлана Магалінская, Алена Палялейка, Вольга Курыловіч

Думаецца, ніхто не будзе спрачацца, што адна з асноўных каштоўнасцяў — здароўе. Уласнае, родных людзей. А для бацькоў найвялікшая каштоўнасць — здароўе дзяцей. Работнікі педыятрычнага аддзялення Шаркаўшчынскай ЦРБ гэта выдатна разумеюць і таму адносяцца да лячэння сваіх маленькіх пацыентаў з найвялікшай адказнасцю, а да саміх дзяцей — з пяшчотаю і ласкаю.

Вось ужо на працягу 40 гадоў аддзяленне ўзначальвае Святлана Леанідаўна Магалінская. Гэта вопытны кваліфікаваны спецыяліст, да якой бацькі ў складаных сітуацыях звяртаюцца, каб атрымаць параду. Неаднаразова даводзілася чуць пра яе работу станоўчыя водгукі.

— У нашым аддзяленні працуюць 12 чалавек, — расказвае Святлана Леанідаўна. — Гэта старшая медсястра Людміла Хаданёнак, медсястра Таццяна Сяткоўская, паставыя сёстры Алена Палялейка, Іна Гарбачонак, Таццяна Васілевіч, санітаркі Валянціна Няфёдава, Вольга Анецька, Марына Макеева, Эма Самсонава, Таццяна Пука, Вольга Курыловіч. Мы адказваем за здароўе ўсіх шаркаўчан ўзростам да 18 гадоў. Наша аддзяленне разлічана на 17 месцаў, яно забяспечана ўсім неабходным абсталяваннем, якое дазваляе лячыць дзяцей згодна з сучаснымі патрабаваннямі. Для маленькіх пацыентаў ёсць у нас дзіцячы пакой, у якім яны могуць пагуляць. Дарэчы, прыгожа размалявала яго сцены, а таксама іншыя памяшканні наша санітарка Марына Макеева, якая мае мастацкі талента. Пік прастудных захворванняў традыцыйна прыпадае на восень і зіму, тады ў нашым аддзяленні назіраецца найбольшая запоўненасць. Цяпер у сувязі з сітуацыяй з каронавірусам стараемся не загружаць аддзяленне, бяром на стацыянарнае лячэнне толькі ў выпадку вострай неабходнасці. Выпадкаў захворвання дзяцей на каронавірус у нашым раёне не зарэгістравана.

Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў мы віншуем Святлану Леанідаўну, спецыялістаў педыятрычнага аддзялення, усіх медыцынскіх работнікаў Шаркаўшчынскай ЦРБ з прафесійным святам, зычым ім здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у іх няпростай, небяспечнай і высакароднай працы.

Андрэй БУРЭЦ.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика